Радыё Свабода На сёньняшняй сустрэчы з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным прэм''ер-міністар Расеі Міхаіл Фрадкоў зьвярнуўся з просьбай аб адстаўцы ўраду. Сп. Фрадкоў абгрунтаваў сваю просьбу набліжэньнем “буйных палітычных падзеяў у краіне” і жаданьнем даць прэзыдэнту свабоду ў яго кадравых рашэньнях.
У сваёй заўвазе ў адказ расейскі прэзыдэнт пагадзіўся зь неабходнасьцю “падумаць пра тое, як выбудаваць структуру ўлады і кіраваньня з тым, каб яны лепш адпавядалі перадвыбарчаму пэрыяду і падрыхтавалі краіну да часу пасьля выбараў у парлямэнт і пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сакавіку 2008 году”.
Расейскія СМІ паведамляюць, што Уладзімер Пуцін прапанаваў на пасаду новага прэм''ера Расеі кандыдатуру 66-гадовага кіраўніка Расфінманіторынгу Віктара Зубкова. Сьпікер Дзяржаўнай думы Расеі Барыс Грызлоў спрагназаваў, што парлямэнт ухваліць гэтую прапанову ўжо ў бліжэйшую пятніцу.
“Гэты шырокамаштабны праект гарантуе Пуціну палітычны ўплыў”, 19.04.2007 А.Мілінкевіч: “У Беларусі няма сур’ёзных антырасейскіх сілаў”, 19.04.2007 М.Статкевіч пра адстаўку М.Фрадкова: “Паглынаньне Беларусі працягнецца”, 19.04.2007