Горадня: Адкрываецца фотавыстава пра гарадзенскі “Малады фронт”

Радыё Свабода Сёньня ў Горадні адкрыецца выстава, на якой у фотаздымках будуць адлюстраваныя падзеі, зьвязаныя зь дзейнасьцю мясцовай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.
Адкрыцьцё адбудзецца а 18-й гадзіне ў памяшканьні Таварыства беларускай школы. Выстава будзе працаваць да 18 верасьня.