Вынясеньне прысуду “польскім шпіёнам” перанесена

Алесь Дашчынскі, Менск У прэсавай службе Вярхоўнага суду паведамілі, што плянаванае на заўтра а 16-й гадзіне вынясеньне прысуду “польскім шпіёнам” пераносіцца на іншы дзень.
Прычына ў тым, што “адкрыты новыя абставіны справы і адноўлена судовае сьледства”. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла прэсавы сакратар Вярхоўнага суду Анастасія Цымановіч.

• Вярхоўны суд вынесе прысуд “польскім шпіёнам”, 11.09.2007