Аляксандар Мілінкевіч прыехаў падтрымаць Яраслава Грышчэню

Севярын Квяткоўскі, Баранавічы У судзе над Яраславам Грышчэнем абвешчаны перапынак. Як паведаміў Яраслаў Радыё Свабода, большасьць эпізодаў, якія разглядае суд, датычаць пэрыяду, калі ён быў непаўналетнім. Цяпер актывісту 18 гадоў. На судовым паседжаньні прысутнічае лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч.
Яраслаў Грышчэня пацьвердзіў, што многія сьведкі з боку міліцыі блытаюцца ў сваіх сьведчаньнях.

У будынку суду пад аховай міліцыі працуе здымачная група Беларускага тэлебачаньня.

Чакаецца, што прысуд Яраславу Грышчэню будзе вынесены сёньня. Яго абвінавачваюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

• Сьведка ў судзе не пазнаў Яраслава Грышчэню, 10.09.2007 • Фотакарэспандэнты AFP і Reuters дагэтуль затрыманыя, 10.09.2007 • У Баранавічах ля суду затрымалі каля дваццаці чалавек, 10.09.2007 • Баранавічы: затрымлівалі карэспандэнта Радыё Свабода, 10.09.2007 • Баранавічы: сёньня суд на маладафронтаўцам Яраславам Грышчэнем, 10.09.2007 • Суды над маладафронтаўцамі ў Нясьвіжы і Салігорску: Рэпартаж, 4.09.2007 • Онлайн-канфэрэнцыя з Паўлам Севярынцам, 5.09.2007