П.Севярынец: “Бітва пад Воршай працягваецца”

Любоў Лунёва, Менск Спэцназаўцы затрымалі каля двух дзясяткаў чалавек каля Крапівенскага поля. Сярод затрыманых мастак Алесь Пушкін. Людзей пасадзілі ў аўтобус і павезьлі ў Воршу для разьбіральніцтва.
Адразу пасьля гэтага на месца правядзеньня імпрэзы пад’ехалі некалькі міліцэйскіх мікрааўтобусаў. Міліцыянты закінулі туды некалькі чалавек. Амаль палову затрыманых складаюць актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.

Міліцыянты патлумачылі, што вырашаць, складаць пратаколы ці не, будуць у раённых упраўленьнях Віцебскай міліцыі.

У Воршы затрымалі 9 маладафронтаўцаў і Алеся Пушкіна, 8.09.2007 Актывістаў прымусілі сысьці зь цягніка “Магілёў-Ворша”, 8.09.2007 П.Севярынец: міліцыя на Крапівенскім полі – спроба сарваць сьвяткаваньне, 8.09.2007