Вярхоўны суд абвесьціць вэрдыкт у панядзелак

Уладзімер Глод, Менск Сёньня Вярхоўны суд Беларусі разглядаў скаргу ініцыятыўнай групы грамадзянаў на Цэнтральную выбарчую камісію.
Актывісты мелі намер зьбіраць подпісы за адмену кантрактнай сыстэмы й прасілі суд скасаваць пастанову ЦВК — тая адмовілася зарэгістраваць ініцыятыўную групу як “незаконную і неабгрунтаваную”.

Сёньня суд заслухаў сьведак і правёў спрэчкі бакоў. Судовае рашэньне абвесьцяць у панядзелак, 10 верасьня.

• Цэнтравыбаркам не зарэгістраваў ініцыятыўнай групы супраць кантрактаў, 26.06.2007