Алесь Дашчынскі, Менск Вайсковая калегія Вярхоўнага Суду працягвае разглядаць крымінальную справу на чатырох грамадзянаў Беларусі. Усіх абвінавачваюць у здрадзе радзіме ў форме шпіянажу. Паводле абвінавачаньня, яны зьбіралі і перадавалі замежнай дзяржаве зьвесткі на заданьне замежнай выведкі.
Гэта былы маёр збройных сілаў Уладзімер Рускін, былы маёр Віктар Богдан, вайскоўцы радыётэхнічнай брыгады войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі Павал Пяткевіч і Сяргей Карнялюк.
Уладзімера Рускіна вінавацяць яшчэ ў арганізацыі шпіянажу замежным грамадзянінам.
Як паведамілі ў прэсавай службе Вярхоўнага Суду, пакуль працэс ідзе па пляну, без зрываў. Сёньня ў суд выклікаліся сьведкі.
Працэс адбываецца пры зачыненых дзьвярах. У залю суду не дапускаюць нават сваякоў. Маўляў, па справе «праходзяць дадзеныя для абмежаванай колькасьці карыстальнікаў». З адвакатаў узятая падпіска аб неразгалошваньні.
Калі справа прыйшла ў суд, было чатыры адвакаты. Калі справа рыхтавалася да разгляду ў судзе, двое з адвакатаў памяняліся.
Ніводзін з адвакатаў, да якіх удалося датэлефанавацца, не захацеў камэнтаваць хаду працэсу, спасылаючыся на тое, што працэс зачынены, і для размовы з журналістам патрэбны дазвол старшыні суду. Адвакаты нават ня хочуць казаць, каго з абвінавачваемых яны абараняюць.
“Калі вы атрымаеце рашэньне суду, яно будзе адкрытым, і вы зь ім азнаёміцеся. Віну можа прызнаць толькі суд”, – сказаў адзін з адвакатаў.
Паводле адваката, у падсудных няма ніякіх скаргаў і іх самаадчуваньне нармальнае.
Вядзе працэс судзьдзя Аляксандар Лупіновіч.
У амбасадзе Польшчы сказалі, што “гэта ўнутраная справа Беларусі, і пытацца трэба ў прадстаўнікоў беларускіх уладаў”.
Нагадаем, пра затрыманьне так званай “групы польскіх шпіёнаў” КДБ паведаміў у ліпені.
“Польскіх шпіёнаў” судзяць за зачыненымі дзьвярыма, 9.04.2007