Цытата дня 3 верасьня

Радыё Свабода
“Я не хвалююся, не баюся, бо не лічу сябе злачынцам. Я не парушаў заканадаўства. Заканадаўства мусіць супадаць зь нейкімі чалавечымі нормамі й чалавечымі каштоўнасьцямі. І тое, што ёсьць Крымінальны кодэкс, у якім уведзены такі артыкул, я лічу, што гэты Крымінальны кодэкс няправільны і супярэчыць Канстытуцыі. На судзе, як і цяпер, я не прызнаю сваёй віны. Я ня буду ўдзельнічаць у судзе. І адразу выкажу недавер судзьдзі, бо не лічу гэты суд легітымным наагул. І абвінавачаньні лічу нелегітымнымі”.



Маладафронтавец, вучань 11-й клясы з Салігорску Іван Шыла напярэдадні суду паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі

******

“Я была ўпэўненая, што калі справядлівасьць існуе, то будзе рашэньне на нашу карысьць. А калі не, дык прайграем. Мы вельмі задаволеныя вынікам. Ён азначае, што ёсьць яшчэ справядлівасьць і людзі яшчэ засталіся нармальныя, у тым ліку сярод судзьдзяў”.



Ніна Скрабец, маці апазыцыянэра Сяргея Скрабца, пасьля рашэньня Першамайскага суду Менску не канфіскоўваць хатнюю маёмасьць бацькоў Скрабца за даўгі сына