Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня суд Маскоўскага раёну Берасьця выкрыў парушэньні міліцыянтаў у складаньні пратаколаў затрыманьня на сябра “Руху “За Свабоду” Андрэя Шарэнда. Судовы працэс спынілі, а недакладны пратакол накіравалі ў райаддзел унутраных справаў Маскоўскага раёну Берасьця.
“Міліцыянты прадставілі суду ня той пратакол, які складалі 19 жніўня, – кажа Андрэй Шарэнда, – зьмянілі артыкул абвінавачваньня. У адпаведнасьці зь ім мне пагражала нават крымінальная адказнасьць”.
Паседжаньне суду ў Берасьце працягваецца. На пытаньні судзьдзі Вольгі Сьмірновай адказвае малады актывіст апазыцыі Юрка Бакур.
Берасьце: суд выявіў недакладнасьці ў міліцэйскім пратаколе на апазыцыянэра, 30.08.2007 Суд Маскоўскага раёну Берасьця прысудзіў Паўлу Севярынцу 15 сутак арышту, 22.08.2007 Берасьце: падрабязнасьці затрыманьня ўдзельнікаў сустрэчы з П. Севярынцам, 20.08.2007