Магілёў: затрымалі групу грамадзкіх актывістаў

Радыё Свабода Сямёра грамадзкіх актывістаў, сярод якіх Зьміцер Салаўёў, Тацяна Буланава, Уладзімер Краўчанка, адзначалі дзень народзінаў сваёй каляжанкі ў лесе непадалёк ад Магілёва.
Нечакана да месца адпачынку пад’ехаў узмоцнены міліцэйскі нарад. Міліцыянты не знайшлі законных падставаў для затрыманьня, але заявілі, што ўсе сямёра мусяць праехаць у аддзел міліцыі.

Як паведаміў па тэлефоне Зьміцер Салаўёў, сямёра затрыманых даставілі ў магілёўскі раённы аддзел міліцыі.