У Берасьці забаранілі пікет у падтрымку А.Казуліна

Вячаслаў Кулік, Менск Берасьцейскі гарвыканкам забараніў правядзеньне 30 жніўня пікету ў падтрымку зьняволенага Аляксандара Казуліна.
Ініцыятар акцыі старшыня гарадзкой арганізацыі БСДП (Грамада) Ганна Канюс паведаміла Радыё Свабода, што гэтым разам улада не дазволіла акцыю нават на стадыёне “Лякаматыў”, які Берасьцейскі гарвыканкам вызначыў адзінай у Берасьці пляцоўкай для мітынгаў і пікетаў.

“Сытуацыя ў забароне пікетаў у Берасьці, а раней у Горадні, Віцебску ды яшчэ болей як у 30 мясцовасьцях сёньня будзе разгледжана на паседжаньні аргкамітэту ў правядзеньні “Сацыяльнага маршу”, – паведаміў Радыё Свабода сябра аргкамітэту, намесьнік старшыні Партыі камуністаў беларускай Валеры Ўхналёў.

• Чаму ўлады не дазваляюць пікеты ў падтрымку А.Казуліна?, 27.08.2007