Лічба дня: 2 мільярда 100 мільёнаў даляраў

Радыё Свабода Такую суму складзе адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі ў Беларусі сёлета. Гэты прагноз прывёў сёньня міністар эканомікі краіны Мікалай Зайчанка, прадстаўляючы на пасяджэньні савету міністраў праект прагнозу разьвіцьця эканомікі на наступны год.
За першае паўгодзьдзе адмоўнае сальда ў гандлі Беларусі таварамі і паслугамі з замежнымі краінамі склала 1 мільярд 70 мільёнаў даляраў.

Варта нагадаць, што напачатку году Аляксандар Лукашэнка патрабаваў ад ўраду, каб той дамогся сёлета ў зьнешнім гандлі станоўчага сальда ў 500 мільёнаў даляраў.

У прагноз на 2007 год закладзены дэфіцыт гандлёвага балянсу ў памеры аднаго мільярда 400 мільёнаў даляраў.