Лічба дня: 144,7 мільёна даляраў

Радыё Свабода 144,7 мільёна даляраў – такую суму за пастаўкі расейскага газу ў ліпені Беларусь заплаціла “Газпрому” сёньня, за дзень да апошняга тэрміну выплаты.
Цяпер Беларусь плаціць за газ поўную цану, вызначаную ў дамове ад 31 сьнежня 2006 году – 100 даляраў за тысячу кубамэтраў. У студзені-чэрвені краіна плаціла 55% цаны, у жніўні пасьля пагрозы “Газпрому” скараціць пастаўкі былі выплачаныя 45% кошту паставак у першым паўгодзьдзі.