Амэрыканскія беларусы ўшанавалі памяць Лява Сапегі

Радыё Свабода У cаборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне ў Нью-Ёрку ўшанавалі памяць канцлера Вялікага княства Літоўскага Лява Сапегі.
На імпрэзе да 450-годзьдзя ад нараджэньня выбітнага палітычнага, грамадскага і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Беларускі музэй у Нью-Ёрку (www.belmov.org) прэзэнтаваў карціну Алеся Шатэрніка з выявай Лява Сапегі.

“Ён ішоў наперадзе свайго часу і хацеў весьці за сабой грамадзтва”, – напісаў мастак у тлумачэньні пра сваю карціну да юбілею Льва Сапегі, перасланую ў Нью-Ёрк.