Суд разглядае пазоў "Маладога фронту" да ўпраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму

Алег Грузьдзіловіч, Менск У Менскім гарадзкім судзе пачынаецца разгляд пазову актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" да ўпраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму, якое адмовіла ў рэгістрацыі моладзевай арганізацыі.
На працэсе старшынюе судзьдзя Зоя Салаўёва. У зале знаходзяцца актывісты моладзевага руху, апазыцыйныя палітыкі, прадстаўнікі замежных дыпляматычных місіяў, журналісты.