У Кіеве выказалі салідарнасьць зь беларусамі

Радыё Свабода, Кіеў Сёньня традыцыйную акцыю салідарнасьці з дэмакратычнымі сіламі Беларусі кіеўскія актывісты арганізавалі не каля беларускае амбасады, як заўсёды, а непасрэдна на дзяржаўнай мяжы.
Пад час акцыі звыш тысячы грамадзянаў Беларусі атрымалі магчымасьць азнаёміцца з альтэрнатыўнай думкай пра сытуацыю ў Рэспубліцы Беларусь. Актывісты "Салідарнасьці" раздавалі ім друкаваныя матэрыялы і дыскі з фільмам Юрыя Хашчавацкага "Плошча".

У акцыі плянаваўся удзел актывістаў з Беларусі Віталя Стажарава і Аляександра Сергеенка, аднак яны былі затрыманыя на беларускай мытні і адпушчаныя праз паўгадзіны пасьля сканчэньня акцыі