Міліцыянты трымаюць на вуліцы Паўла Севярынца

Алег Грузьдзіловіч, Менск Палітыка спынілі міліцыянты на вуліцы Розы Люксембург. Паводле сьведак, зараз міліцыянты высьвятляюць асобу Паўла Севярынца. Ці адвязуць Паўла Севярынца ў пастарунак, невядома.
Павал браў удзел у імшы салідарнасьці каля касьцёлу Сьвятога Язэпа, якую разагналі міліцыянты. Частку удзельнікаў імшы міліцыянты заблякавалі ў тралейбусе 33-га маршруту і спрабавалі затрымаць, але актывістам ўдалося зьехаць.

Тэлефон Паўля Севярыца на званкі не адказвае.