Альгерд Невяроўскі, Менск Лідэры беларускага прадпрымальніцкага руху Віктар Гарбачоў і Анатоль Зьмітровіч заклікаюць прадпрымальнікаў пачаць 1 верасьня страйк супраць парушэньняў уладамі правоў сваіх калег. А як ставяцца да гэтага закліку самі індывідуальныя прадпрымальнікі? Іх думкай на рынку менскага стадыёну “Дынама” сёньня цікавіўся наш карэспандэнт.
Прадпрымальніца: “Я стаўлюся да гэтага абыякава. Працаваць трэба”.
Прадпрымальнік: “Страйк тут не дапаможа. Тут улады павінны... Не дапамагаюць, дык хоць бы не заміналі нам. А так усе іхныя патрабаваньні, гэтыя сэртыфікаты – усё ў нас павінна быць. Можа, толькі да некага яны чапляюцца. Тады можна й страйкаваць. Але наўрад ці гэта дапаможа”.
Прадпрымальніца: “Усё правільна яны робяць. Настолькі дзяржава заціскае нас, настолькі прадпрымальнікі прыніжаны. Я падтрымліваю страйк”.
Прадпрымальніца: “Добра стаўлюся. Вельмі цяжка стала працаваць. Падаткі пастаянна растуць, а пакупніцкая здольнасьць падае. Таму бізнэс наш ідзе ўсё горш і горш”.
Прадпрымальнік: “Падтрымліваю іхныя патрабаваньні. Бо няма ніякага выйсьця. Бачыце: нікога няма, пусты рынак. Ніякай пэрспэктывы. Папросту выжываем”.
Карэспандэнт: “Як вы ставіцеся да ідэі правядзеньня страйку?”
Прадпрымальнік: “Станоўча. Бо заціснулі так, што далей няма куды. Спакойна працаваць не даюць. Кожны месяц, кожны тыдзень нешта новае ўводзяць. Не санстанцыя дык пажарнікі, не пажарнікі дык якая-небудзь яшчэ праверка”.
Гандлярка: “Не падтрымліваю. Бо трэба падпарадкоўвацца існуючай уладзе. Мне добра працуецца”.
Гандляр: “А як мы ставімся? Ніяк. Усе супраць нечага выступаюць, толькі ніхто нічога зрабіць ня можа”.
Гандляр: “Падтрымалі б. Цяжка цяпер працаваць. Калі й далей будзе такі ціск, падтрымаем цалкам”.
Гандлярка: “Падтрымліваю. Ходзяць, правяраюць, штрафуюць. А грошай жа няма. І больш іх ад гэтага ня робіцца”.
Гандляр: “Можа, страйк – і нядрэнна. Але ж праверкі ўсё роўна мусяць быць. Таму я страйкаваць не пайду”.
Гандляр: “Цалкам падтрымліваю. Што гэта за канфіскацыі тавараў?”