Лічба дня: 700 мільёнаў даляраў

Радыё Свабода 700 мільёнаў даляраў – прыкладна такі аб''ем датацыяў сельскай гаспадарцы ў Беларусі выдзяляецца штогод, пачынаючы з 1995 году.
Як заявіў учора Аляксандар Лукашэнка, сёньня ў Беларусі без датацыяў працуе толькі кожнае пятае сельгаспрадпрыемства. Паводле кіраўніка дзяржавы, з наступнага году дзяржава будзе датаваць сельгаспрадпрыемствы на 50%.