Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 14 жніўня, панядзелак. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.
Мікалай Куксо:
“Паслухай, сябра аднаго дарадца,
як за Радзіму пачынаць змагацца.
Перш наперш пачынай зь сябе.
Раба ты выцісьні зь сябе.
А потым з мовы пачынай.
На роднай мове думаць прывучайся.
На ёй заўсёды размаўляй –
ляноце ні за што не паддавайся.
Як будзеш да людзей зьвяртацца,
дык людзі будуць адгукацца,
да роднай мовы прыхінацца
і Радзімы не цурацца.
Заўжды свой погляд на падзеі май.
Нішто на веру не прымай.
Страх паціху выціскай –
чалавека годнасьць май.
Бяз страху пачынай змагацца,
каб мы маглі людзьмі назвацца.
І, як казаў адзін дарадца,
няхай нас ворагі баяцца.
Каб з посьпехам змагацца,
ня трэба цяжкасьцяў баяцца.
Ты месца ў барацьбе знайдзі –
за волю да канца ідзі.
Я гэта сам усё прайшоў.
Сябе я чалавекам чую.
Я месца ў барацьбе знайшоў –
сіл для Радзімы не шкадую!”
Спадар: “Цяпер судзяць моладзь за надпісы на сьценах супраць перасьледу канкрэтных людзей, мысьлячых грамадзян. Прадстаўнікоў выканаўчых органаў, якія так змагаюцца за чысьціню сьценаў, я запрашаю ў самы цэнтар Бабруйску. Праз дарогу ад дома ўраду ў двары прэстыжнага дзевяціпавярховіка з двухпавярховымі кватэрамі (вул. Горкага, 41), з правага боку двара, у праходзе на бэтоннай сьцяне ўжо не адзін год побач адзін з адным намаляваныя эсэсаўскія здвоеныя маланкі, фашысцкая свастыка і шыбеніца з шасьціканцовай зоркай. Відаць, каб улады нарэшце ўсё гэта зафарбавалі, трэба побач напісаць лёзунг супраць любімага правадыра ў вершаванай форме і з выкарыстаньнем ягонага прозьвішча. Хаця і гэта не гарантыя. Лёзунг замажуць, а свастыку з шыбеніцай пакінуць, калі каманда будзе замазваць толькі падрыўны лёзунг”.
Спадар: “Усе дыктатуры да часу стабільныя: стабільны кіраўнік, жабрацкія заробкі пры звыш стабільна высокіх спажывецкіх коштах, стабільна душаць ініцыятыву і свабоду, стабільна робяць правакацыі і прымітыўныя арышты”.