Лічба дня: адмоўнае гандлёвае сальда Беларусі за паўгоду -- 1.070.000.000 даляраў

Радыё Свабода
1 мільярд 70 мільёнаў даляраў – такое адмоўнае сальда склалася ў гандлі Беларусі таварамі і паслугамі з замежнымі краінамі ў студзені-чэрвнені гэтага году. Летась за той жа пэрыяд сальда зьнешняга гандлю таксама было адмоўным, але складала 423 мільёны даляраў – у два з паловай разы менш, чым сёлета.

Дысбалянс у гандлі таварамі яшчэ больш значны -- у першым паўгодзьдзі 2007 году Беларусь мела адмоўнае сальда паводле гэтага паказчыку на 1 мільярд 793 мільёны даляраў.