Гарадзенцы будуць ведаць, хто разбураў іхны горад

Міхал Карневіч, Горадня У сераду 15 жніўня ў Горадні рух “За Свабоду” прэзэнтуе краязнаўчы альманах “Горад Сьвятога Губэрта”.
Гэты выпуск альманаха прысвечаны абаронцам Горадні й яе разбуральнікам. Аўтары тэкстаў сьцьвярджаюць, што, “апроч вайны, самыя моцныя ўдары па Горадні зроблены яе ўладамі ў мірны час”. У гэтым нумары альманаха будуць “увекавечаны” імёны тых, хто разбураў Горадню.

Альманах выдадзены ў Варшаве Беларуска-польскім таварыствам імя Тадэвуша Касьцюшкі.