Паўлу Севярынцу не паставілі ў пашпарт штамп для выезду за мяжу

Любоў Лунёва, Менск Павал зьвярнуўся ў аддзел грамадзянства і міграцыі Першамайскага раёну Віцебску яшчэ 23 ліпеня. Паўтара месяцы яму абяцалі, што хутка ўсё аформяць і вернуць дакумэнт. Але сёньня яму адмовілі.
Чыноўнікі параілі Севярынцу пазьней яшчэ раз прайсьці працэдуру афармленьня дакумэнтаў для паездак за мяжу.

Павал Севярынец назваў гэта “дробнай помстай чыноўнікаў за “чорныя сьпісы”.