У Гомлі затрымалі актывіста “Маладога фронту”

Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Гомелі актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Андруся Цянюту.
Хлопца трымаюць у аддзеле міліцыі чыгуначнага вакзалу. Сябры Андруся ня ведаюць прычынаў затрыманьня. У дзяжурнай частцы міліцыі паведамілі, што Андруся Цянюту запрасілі на прафіляктычную размову.

Паплечнікі Андруся лічаць, што хлопца выклікалі з-за таго, што ён ужо быў затрыманы 16 ліпеня ў Дзень салідарнасьці за распаўсюд улётак.