Каракас разглядае просьбу Лукашэнкі аб выдзяленьні крэдыту

Радыё Свабода Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс ў часе прэсавай канфэрэнцыі ў аргентынскай сталіцы Буэнас-Айрэсе, дзе ён знаходзіцца з рабочым візытам, пацьвердзіў журналістам, што ягоны беларускі калега Аляксандар Лукашэнка зьвяртаўся да яго з просьбай аб крэдыце.
“Мы разглядаем гэтую просьбу і заўсёды па магчымасьці дапамагаем сваім сябрам”, -- заявіў вэнэсуэльскі кіраўнік. Чавэс таксама адзначыў, што Беларусь і Вэнэсуэла адчуваюць пастаянныя напады і агрэсію з боку ЗША.

Амбасада Вэнэсуэлы ў Менску пакуль афіцыйнай інфармацыі ў пытаньні крэдыту для Беларусі ня мае.