Тры дні з сынам правялі за кратамі бацькі Зьмітра Дашкевіча

Радыё Свабода Сёньня скончылася трохдзённае спатканьне ў Шклоўскай турме зьняволенага маладафронтаўца Зьмітра Дашкевіча з бацькамі.
Амаль трое сутак бацькі Зьмітра жылі з сынам у турэмным пакоі для спатканьняў.

Зьміцер Дашкевіч ужо 11-ы месяц адбывае пакараньне ў Шклоўскай турме. Ён асуджаны на паўтара гады зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. 20 ліпеня Зьміцер Дашкевіч за кратамі адзначыў сваё 26-годзьдзе.

Інтэрвію з бацькамі Зьмітра Дашкевіча слухайце ў вечаровым эфіры і чытайце на нашым сайце пазьней.