Любоў Лунёва, Менск Актывістцы незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” зь Нясьвіжу Насьце Азарцы выстаўлена афіцыйнае абвінавачаньне ў крымінальнай справе, распачатай Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
Сьледчы ў Менскай абласной пракуратуры паведаміў маладафронтаўцы, што цягам месяца можа адбыцца суд. Судзіць Насту Азарку будуць у Нясьвіжы.
На заўтра ў пракуратуру Баранавічах выклікаюць яшчэ аднаго сябра “Маладога фронту” Яраслава Грышчэню. Ягоныя паплечнікі не выключаюць, што Яраславу таксама будзе выстаўлена абвінавачаньне ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.
"Малады фронт" падаў у суд на ўпраўленьне юстыцыі, 03.08.2007 Улады адмовіліся рэгістраваць “Малады Фронт”, 10.07.2007