Радыё Свабода Магілёўскі гарвыканкам задаволіў просьбу магілёўскай суполкі “Таварыства ахвяраў палітычных рэпрэсіяў”. На загад гарвыканкаму на месцы расстрэлу мірных грамадзянаў адноўлены помны знак ды ўпарадкавана навакольная тэрыторыя.
27 ліпеня кіраўніца суполкі Ларыса Шукайла зьвярнулася да старшыні гарвыканкаму Віктара Шорыкава па дапамогу ў аднаўленьні драўлянага крыжа, паваленага навальніцай. У нядзелю пятага жніўня крыж быў ужо адноўлены, а тэрыторыя вакол яго прыбрана.
Крыж памяці ўсталявалі недалёка ад магілёўскага мясакамбінату напачатку 1990-х гадоў актывісты адраджэнцкіх арганізацыяў Магілёву. На месцы, дзе цяпер крыж, у 1937 годзе расстралялі як найменей 13 чалавек.
Павалены навальніцай Крыж
Адноўлены крыж
Ларыса Шукайла ля крыжа