Над лецішчам Вацлава Гаўла лунае бел-чырвона-белы сьцяг

Алена Ціхановіч, Градачак Сёньня гасьцямі дачнага хутару Градачак, што ў чэскім курортным рэгіёне Крканошы, былі заснавальнікі “Свабоднага тэатру” зь Беларусі Мікалай Халезін, Натальля Каляда і Ўладзімер Шчэрбань.
Яны сустрэліся з драматургам, экс-прэзыдэнтам Чэскай рэспублікі Вацлавам Гаўлам, падаравалі яму бел-чырвона-белы сьцяг і папрасілі яго запісаць відэазварот да грамадзянаў Беларусі ў сувязі з падрыхтоўкай да плянаванага на восень Эўрапейскага маршу. Бел-чырвона-белы сьцяг цэлы дзень лунаў над дачаю Вацлава Гаўла.