<B>Перамовы паміж "Газпромам" і "Белтрансгазам" завяршыліся

Уладзімер Глод, Менск Перамовы ў Маскве паміж прадстаўнікамі "Газпрому" і "Белтрансгазу" скончыліся, – паведамілі нашаму радыё ў прэсавай службе "Газпрому".
Аднак пра вынікі іх не паведамілі. Чакаецца, што ў найбліжэйшыя хвіліны з афіцыйнай заявай выступіць прадстаўнік "Газпрому" Сяргей Купрыянаў.

Паводле ранейшай заявы "Газпрому", пастаўкі газу ў Беларусь мелі быць скарочаныя на 45 адсоткаў ад 10-й гадзіны маскоўскага часу (9-й менскага часу) у зьвязку зь нявыплатай запазычанасьці. Перамовы вяліся ўсю ноч.