Ігар Карней, Менск Сёньня Аляксандар Лукашэнка наведаў рэдакцыю газэты “Советская Белоруссия” – друкаванага органа Адміністрацыі прэзыдэнта. Фармальна візыт быў прымеркаваны да 80-годзьдзя выданьня, але ў часе сустрэчы з калектывам кіраўнік краіны зрабіў шэраг заяў адносна пэрспэктыў беларуска-расейскіх дачыненьняў у зьвязку з намерам “Газпрому” амаль напалову спыніць падачу газу ад раніцы 3 жніўня.
Выступаючы перад калектывам “Советской Белоруссии”, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што сытуацыя з пастаўкамі газу ў Беларусь не пагражае бясьпецы краіны: «Няма нічога небясьпечнага, што можа пагражаць бясьпецы Беларусі. Нават газавыя пытаньні», -- падкрэсьліў Лукашэнка.
«Я аддаў каманду: узяць з рэзэрваў гэтыя грошы і заплаціць ім гэтыя 460 мільёнаў даляраў. Гэта – ня сума для краіны. Канечне, мы агаляем рэзэрвы, але сёньня і Чавэс, і іншыя нашы добрыя сябры заявілі: не перажывайце – колькі вам трэба крэдытаў (і не пад камэрцыйны працэнт), мы вам дамо. Дзеля таго, каб у вас была поўная стабільнасьць».
Аляксандар Лукашэнка дадаў, што крэдыты дзеля аплаты за расейскі газ прапануюць ня толькі такія прыязныя да Беларусі краіны, як Вэнэсуэла, але й нават краіны Эўразьвязу:
«Нават заходнія камэрцыйныя банкі кажуць: мы вам дамо паўмільярда даляраў – не перажывайце. Эўропа захвалявалася! Пачытайце, што сёньня пра Расею пішуць, хоць у Эўропе й нас сёньня ня вельмі любяць і паважаюць. Таму сёньня аддаём з рэзэрваў. Цягам месяца з крэдытаў іншых дзяржаў папаўняем гэтыя рэзэрвы – і ў выніку мы нічога не губляем. Няхай забіраюць гэтыя грошы і... жывуць так, як яны плянуюць жыць».
Аднак жа калі ўрад пачаў перамовы наконт крэдыту, Расея, са слоў Лукашэнкі, стала прыніжаць беларускі бок рознымі невыканальнымі ўмовамі – перадусім надзвычай высокім банкаўскім працэнтам. Пасьля гэтага Лукашэнка загадаў прэм’ер-міністру Сяргею Сідорскаму ды іншым больш у Маскву ня езьдзіць.
Напрыканцы Лукашэнка заявіў: неабходна пераходзіць на больш рэалістычныя стасункі з Расеяй.
Гэтыя заявы Аляксандар Лукашэнка зрабіў у рэдакцыі газэты “Советская Белоруссия” падчас віншаваньня журналістаў з 80-годзьдзем выданьня.
Як расказваюць супрацоўнікі Дому прэсы, да візыту Лукашэнкі рыхтаваліся ад пачатку тыдня. Некалькі дзён тут гаспадарылі прадстаўнікі Службы аховы прэзыдэнта, а напярэдадні двойчы з шампунем быў памыты асфальт вакол будынку. На дзень прыезду перамяшчэньні журналістаў па Доме прэсы былі істотна абмежаваны, а некаторыя рэдакцыі нават атрымалі незаплянаваны выходны.
Якія прычыны новага крызысу ў эканамічных дачыненьнях Беларусі і Расеі?, 2.08.2007 Беларусь не разьлічваецца з “Газпромам”, бо “баіцца абваліць свой рубель , 2.08.2007
Аляксандар Лукашэнка: “... i Чавэс, і іншыя нашы добрыя сябры заявілі: не перажывайце – колькі вам трэба крэдытаў (і не пад камэрцыйны працэнт), мы вам дамо”
Аляксандар Лукашэнка запэўніў, што Беларусь разьлічыцца з «Газпромам» за пастаўлены расейскі газ. Ён удакладніў: гэта праблема “дзяржаўных мужоў”, і яна будзе вырашана: «Я аддаў каманду: узяць з рэзэрваў гэтыя грошы і заплаціць ім гэтыя 460 мільёнаў даляраў. Гэта – ня сума для краіны. Канечне, мы агаляем рэзэрвы, але сёньня і Чавэс, і іншыя нашы добрыя сябры заявілі: не перажывайце – колькі вам трэба крэдытаў (і не пад камэрцыйны працэнт), мы вам дамо. Дзеля таго, каб у вас была поўная стабільнасьць».
Аляксандар Лукашэнка дадаў, што крэдыты дзеля аплаты за расейскі газ прапануюць ня толькі такія прыязныя да Беларусі краіны, як Вэнэсуэла, але й нават краіны Эўразьвязу:
«Нават заходнія камэрцыйныя банкі кажуць: мы вам дамо паўмільярда даляраў – не перажывайце. Эўропа захвалявалася! Пачытайце, што сёньня пра Расею пішуць, хоць у Эўропе й нас сёньня ня вельмі любяць і паважаюць. Таму сёньня аддаём з рэзэрваў. Цягам месяца з крэдытаў іншых дзяржаў папаўняем гэтыя рэзэрвы – і ў выніку мы нічога не губляем. Няхай забіраюць гэтыя грошы і... жывуць так, як яны плянуюць жыць».
Аляксандар Лукашэнка: “Нават заходнія камэрцыйныя банкі кажуць: мы вам дамо паўмільярда даляраў – не перажывайце”
Беларускі лідэр гэтаксама заявіў, што ў часе падпісаньня летась пагадненьня з «Газпромам» беларускі бок шчыра папярэдзіў: у 2007-м Беларусь не заплаціць больш за палову ад усталяванага кошту, бо гэта нэгатыўна адаб’ецца на дабрабыце краіны. Паводле Лукашэнкі, тады Расея, нібыта, прыняла такі аргумэнт і пацьвердзіла гатовасьць дапамагчы крэдытам да 2 мільярдаў даляраў на тэрмін да 15 гадоў.Аднак жа калі ўрад пачаў перамовы наконт крэдыту, Расея, са слоў Лукашэнкі, стала прыніжаць беларускі бок рознымі невыканальнымі ўмовамі – перадусім надзвычай высокім банкаўскім працэнтам. Пасьля гэтага Лукашэнка загадаў прэм’ер-міністру Сяргею Сідорскаму ды іншым больш у Маскву ня езьдзіць.