Анатоль Лябедзька: “Лукашэнка хоча адцягнуць час”

Альгерд Невяроўскі, Менск Рашэньне “Газпрому” скараціць на 45% пастаўкі газу ў Беларусь з 3 жніўня камэнтуе лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:
“Я думаю, гэта непасрэдная рэакцыя на тое, што Лукашэнка ня хоча мець адкрытага дыялёгу. Хоча адцягнуць час, каб у Расеі пачалася выбарчая кампанія, – і ўжо мець камунікацыі з новым гаспадаром Крамля. Але яму даюць зразумець, што, нягледзячы на пачатак выбарчай кампаніі, знойдзецца час і для ціску на афіцыйны Менск”.