Радыё Свабода «Стратнасьць эканомікі складае цяпер 17-18%» - такую лічбу паведаміў сёньня на пасяджэньні ўраду яго кіраўнік Сяргей Сідорскі.
Ён заўважыў, што колькасьць стратных прадпрыемстваў крыху зьменшылася, але дадаў, то «каліглядзім дадзеныя па Міністэрстве прамысловасьці, маецца 31% стратнае прампрадпрыемства. Гэта значыць, траціна эканомікі стратная, калі адкінуць кафэ, сталовыя і самастойныя прадпрыемствы».