Любоў Лунёва, Менск Сёньня з турмы на Акрэсьціна ў Менску павінны выйсьці актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Кірыла Мацкевіч і Ўладзімер Сяргееў.
Яны адбылі ў турме 10-дзённы арышт паводле абвінавачваньня ў “нецэнзурнай лаянцы”. Насамрэч іх затрымала на вуліцы міліцыя пры спробе ўсталяваньня расьцяжкі "З Днём народзінаў, Дашкевіч!"на мосьце праз вуліцу Няміга.