Магілёў: у актывіста канфіскавалі 109 асобнікаў газэты “Наш Магілёў”

Радыё Свабода У грамадзкага актывіста Сяргея Гуркова канфіскавалі 109 асобнікаў незалежнай газэты “Наш Магілёў”. Спэцыяльны выпуск выданьня прысьвечаны Дню прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце.
Міліцыянты паведамілі, што канфіскаваную газэту перададуць у аддзел ідэалягічнай работы Магілёўскага гарвыканкаму. У аддзеле павінны правесьці экспэртызу на прадмет наяўнасьці ў выданьні супрацьзаконных публікацыяў.

Сяргея Гуркова затрымалі падчас распаўсюджаньня грамадзкімі актывістамі незалежных выданьняў “Наш Магілёў”, “Выбар” ды “Магілёўскі час”. Актывіст прабыў у пастарунку каля двух гадзінаў. Затрыманьне міліцыянты патлумачылі неабходнасьцю спраўдзіць ягоную асобу.

Магілёў: затрыманы Сяргей Гуркоў, 27.07.2007


Сяргей Гуркоў (на пярэднім пляне) распаўсюджвае “Наш Магілёў”


Ганна Ільіна і Сяргей Стральцоў распаўсюджваюць газэту “Магілёўскі час”


Маёр Паркоў (справа) спрабуе затрымаць актывіста Ігара Каваленку за распаўсюджваньне друкаванай выданьняў


Выданьні, якія сёньня распаўсюджвалі ў Магілёве