Затрыманы Павал Севярынец. “Малады фронт”: пачалася “зачыстка”

Любоў Лунёва, Менск А 8-й вечара супрацоўнікі міліцыі затрымалі Паўла Севярынца на вуліцы ў Фрунзенскім раёне Менску.
Павал пасьпеў сказаць “Свабодзе”, што міліцыянты падазраюць яго ў цяжкім крымінальным злачынстве. Яны выклікалі патрульную машыну, каб адвезьці яго ў міліцыю Фрунзенскага раёну.

Крыху раней на плошчы Якуба Коласа затрымалі Алега Корбана.

Маладафронтаўцы паведамілі Радыё Свабода, што ў горадзе пачалася “зачыстка” як падчас выбарчай кампаніі. Актывістаў моладзевага руху хапаюць на вуліцах і вязуць у міліцыю. Некалькі маладафронтаўцаў знаходзяцца на плошчы Якуба Коласа. Іх абкружылі міліцыянты ў цывільным і супрацоўнікі КДБ.