<B>Сёньня – яшчэ адзін суд над маладафронтаўцамі

Любоў Лунёва, Менск У судзе Цэнтральнага раёну Менску а 14-й гадзіне пачнуць судзіць актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" Уладзімера Сяргеева і Кірылу Мацкевіча.
Іх абвінавачваюць у дробным хуліганстве. Яны былі затрыманыя 20 ліпеня супрацоўнікамі міліцыі Цэнтральнага раёну Менску ў момант вывешваньня 15-мэтровай расьцяжкі "З днём народзінаў, Зьміцер Дашкевіч!" на мосьце над вуліцай Нямігай.

Уладзімера Сяргеева і Кірылу Мацкевіча да суду трымалі ў турме на вуліцы Акрэсьціна.