<B>“Газпром” і “Белтрансгаз” працягваюць перамовы

Уладзімер Глод, Менск Сёньня ў Маскве ўзнаўляюцца перамовы паміж прадстаўнікамі “Газпрому” і “Белтрансгазу”.
Пра гэта Радыё Свабода паведамілі ў прэсавай службе расейскага канцэрну: “Мы ня ўпэўненыя, што сёньня будуць зафіксаваныя вынікі перамоваў. Але сам факт узнаўленьня дыялёгу пасьля выходных дзён мы пацьвярджаем”.

Прадстаўнікі канцэрну “Белтрансгаз” на чале з генэральным дырэктарам Дзьмітрыем Казаковым дамагаюцца адтэрміноўкі плацяжоў за газ, які Беларусь атрымлівала ў першай палове 2007 году. Паколькі беларускі бок пералічваў у Маскву за кожную тысячу кубамэтраў газу ня 100, а толькі 55 даляраў, узьнікла запазычанасьць каля 500 мільёнаў даляраў. Пагасіць яе Беларусь павінна не пазьней за 23 ліпеня.

• Прэм’ера Сідорскага чакае адстаўка за няздольнасьць дамовіцца з Расеяй? ,21.07.2007