Радыё Свабода Сёньня госьцем "Начной Свабоды" будзе беларускі пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч, які жыве ў Гамбургу.
У апытаньні людзі на вуліцах Менску людзі выкажуцца, чым падобныя і чым розныя немцы і беларусы?
Слухачы "Начной Свабоды" ў наўпростым эфіры даведаюцца вынікі конкурсу маладых выканаўцаў на фэсьце "Басовішча".
У "Начных досьледах" – як і за якія грошы вучаць будучых кіроўцаў у беларускіх аўташколах?
Гарадзенцы ацэняць ветлівасьць на дарогах кіроўцаў, а кіроўцы машын у Полацку – ці акуратныя на дарогах пешаходы.
Пра свае ўражаньні ад выступу на літаратурным фэстывалі ў чэскім горадзе Брно раскажа Максім Шчур.
У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў завершыць аповед пра гісторыю фэсту маладой беларускай музыкі "Басовішча", а ў анталёгіі "Начной чытанкі" прагучыць трансгрэсіўная проза Ільлі Сіна зь Менску.
Пасьля 23-й гадзіны – перадача "Вострая брама. Лета з Караткевічам", прысьвечаная менскай кватэры, у якой пісаліся “Дзікае паляваньне караля Стаха”, у фокусе "Экспэртызы Свабоды" новая кадравая палітыка А. Лукашэнкі пасьля адставак у кіраўніцтве КДБ. А таксама “Падарожжа “Свабоды” – Зьміцер Бартосік распавядае пра вандроўку ў вёску Завараты Глыбоцкага раёну.