<B>Кіраўнікі калёніі згадзілася перадаць паштоўку Зьмітру Дашкевічу</B>

Любоў Лунёва, Менск Удзельнікаў аўтапрабегу салідарнасьці супрацоўнікі шклоўскай міліцыі адпусьцілі, пасьля таго, як у райаддзеле міліцыі правялі зь імі сустрэчу кіраўнікі шклоўскай калёніі.
Супрацоўнікі міліцыі выканалі патрабваньне ўдзельнікаў акцыі і выклікалі супрацоўнікаў калёніі на размову з маладафронтаўцамі. Тыя адмовіліся прадаставіць спатканьне са Зьмітром, а віншавальны торт для Зьмітра параілі накіраваць звычайнай перадачай. Але яны пагадзіліся перадаць Зьмітру віншавальную паштоўку.

Удзельнікі акцыі вырашылі, што віншавальны торт яны ўручаць Артуру Фінькевічу, які адбывае пакараньне ў магілёўскай спэцкамэндатуры за палітычныя графіці.

Менавіта сёньня адміністрацыя спэцкамэндатуры ізалявала Артура Фінькевіча ў пакоі і не адвезла яго на працу на будаўніцтва шклоўскай папяровай фабрыкі.

Такім чынам, Магілёў стане апошнім горадам акцыі салідарнасьці.

• Шклоў: удзельнікі аўтапрабегу затрыманыя, 20.07.2007 • Удзельнікі аўтапрабегу павіншуюць Зьмітра Дашкевіча з днём народзінаў, 20.07.2007