Любоў Лунёва Сёньня ў менскую абласную пракуратуру выклікаюць актывістку Маладога фронту зь Нясьвіжу Насту Азарку. Наста зьяўляецца фігуранткай у крымінальнай справе супраць рэгіянальных актывістаў Маладога фронту за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
Маладафронтаўцы не выключаюць, што сёньня дзяўчыне прад’явяць абвінавачаньне. Суду па гэтым самым артыкуле чакае салігорскі маладафронтавец Іван Шыла, у Баранавічах працягнутае сьледзтва ў справе Яраслава Грышчэні.
Нясьвіж: затрымана Наста Азарка, 03.07.2007
Нясьвіж: затрымана Наста Азарка, 03.07.2007