У Горадні зьявіліся графіці з крытыкай рэканструкцыі

Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў цэнтры Горадні зьявіліся надпісы на сьценах з крытыкай той рэканструкцыі, якая праводзіцца ў старой забудове. Абаронцам гістарычнай архітэктуры не ўдалося паўплываць на дзеяньні ўладаў.

Цалкам зруйнаваная камяніца канца ХІХ стагодзьдзя на рагу вуліц Найдуса і Савецкай. Праўда, яе маюцца адбудаваць. У гэтым доме ў дзіцячыя гады жыў габрэйскі паэт Лэйба Найдус.


Усё, што засталося ад паравога млына на вул. Міхася Васілька, ля гмаху якога пратэставалі маладыя актывісты