Радыё Свабода “Яму вельмі цяжка, ён вельмі слабы, увесь час хоча спаць. Спрабуе ачуняць пасьля галадоўкі, але гэта ня вельмі добра атрымліваецца, бо мускулаў у яго няма, баліць сьпіна, ногі, выпадаюць каленныя чашачкі. Здароўе дрэннае. Але ўнутрана ён бадзёры, перакананы, што ўсё будзе добра. Спакойны і спадзяецца на Бога, што хутка ён выйдзе на волю”. --> http://archive.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/7/D5AEB191-2BE0-48B9-B67A-F7B49746CC02.html
“Ён кажа, што калёнія ёсьць адлюстраваньнем нашай дзяржавы Беларусі. Што людзі тут – ніхто. Іх не выхоўваюць, а калечаць, над імі трывала маральна зьдзекуюцца. Ён кажа, што пазьней пра ўсё гэта раскажа, ў тым ліку ў кнізе”.
“Мяне нават прымусілі зьняць бялізну і павярнуцца ў адзін бок, потым ў другі. Быццам я магла ззаду ў бюстгальтары нешта пранесьці патаемнае. Усе ягады праткнулі нажамі, пірагі і тарты разрэзалі на кавалкі. Мы ўвесь час адчувалі гэты ціск і цяпер разумеем, як гэты ціск адчувае тата кожны дзень у калёніі”.
Дачка Аляксандра Казуліна Вольга – пра іхні зь сястрой візыт у калёнію да бацькі