Паўло Зуб’юк, Кіеў Сёньня ў Кіеве адбылася традыцыйная штомесячная акцыя салідарнасьці з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. На гэты раз яе ўдзельнікі прыцягнулі ўвагу ўкраінскае грамадзкасьці і СМІ да праблемы надта суворага пакараньня за палітычныя графіці ў Беларусі.
Удзельнікі акцыі акцэнтавалі ўвагу на тым, што ў розных краінах чалавека могуць арыштаваць за надпісы ці малюнкі на сьценах, але ў Беларусі такое затрыманьне можа пагражаць ня толькі адміністрацыйным, але й крымінальным пакараньнем – калі графіці скіраваныя супраць улады.
Сёньня кожны жадаючы мог паспрабаваць свае сілы ў маляваньні палітычных графіці на адмыслова ўсталяваных каля амбасады фанэрных шчытах. Удзельнікі акцыі малявалі і пісалі пра тое, як яны уяўляюць сёньняшнюю сытуацыю ў Беларусі.