Любоў Лунёва, Менск
У Менску міліцыя затрымала Насту Палажанку, актывістку незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. 16-гадовую актывістку затрымалі на падыходзе да Кастрычніцкай плошчы, дзе на шостую вечара заплянаваная масавая акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі.