Лічба дня: 46 рэк і азёраў

Радыё Свабода Дзяржаўны санітарны нагляд Беларусі забараніў купаньне у 46 рэках і азёрах краіны.
Забароненыя для купаньня вадаёмы ёсьць ва ўсіх абласьцях, у Менску забарона распаўсюджваецца на Заслаўскае вадасховішча, Камсамольскае возера, вадасховішчы Дразды і Цна.

Прычына забарона – наяўнасьць у вадзе гэтых азёраў і рэк ляктозастаноўчай кішэчнай палачкі, якая выклікае кішэчныя захворваньні