<B>Шпіёнскай справы ў Вярхоўным судзе пакуль няма

Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта заявілі ў прэсавай службе Вярхоўнага суду. Затрымку з атрыманьнем справы там тлумачаць “тэхнічнымі прычынамі”.
Раней КДБ паведамляў, што справа 5 вайскоўцаў, якіх падазраюць у спробах шпіянажу супраць Беларусі на карысьць Польшчы, перададзеная ў суд.

У шпіянажы падазраюць былых беларускіх вайскоўцаў Рускіна, Богдана, Карнелюка і Пяткевіча. Паводле КДБ, былы маёр Узброеных сілаў Расеі Юрэня, які таксама праходзіць па гэтай справе, сам паведаміў пра сваю дзейнасьць ФСБ Расеі.

Раніцай 16-га ліпеня ў амбасадзе Польшчы ў Менску заявілі, што ня будуць камэнтаваць інфармацыю пра затрыманьне шпіёнаў.

• Намесьнік старшыні КДБ у эфіры ОНТ распавёў пра меркаваных шпіёнаў, 16.07.2007 • Польскі друк: затрыманьне так званых “польскіх шпіёнаў” – правакацыя Менску, 14.07.2007 • КДБ абясшкодзіў сетку агентаў польскай выведкі? , 13.07.2007