Сёньня ў Глыбокім будуць судзіць актывіста руху “За свабоду”

Радыё Свабода Сёньня а 9 гадзіне ў Глыбоцкім раённым судзе адбудзецца суд над актывістам руху “За Свабоду” Яраславам Берніковічам. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Учора ў Глыбокім адбылася акцыя руху “За Свабоду” ў справе папулярызацыі эўрапейскіх каштоўнасьцяў. На мясцовым рынку актывісты руху “За свабоду” распаўсюджвалі каляровыя брашуры “Што Эўрапейскі Зьвяз можа даць Беларусі” і CD-дыскі з серыі “Песьні Свабоды”.

Паводле Яраслава Берніковіча, з усіх удзельнікаў міліцыянты затрымалі толькі яго аднаго. “Мяне затрымліваў падпалкоўнік Качан Генадзь Леанідавіч”, – паведаміў ён Свабодзе.

У пратаколе, складзеным на глыбоцкага актывіста, асобным радком запісана тое, што ён быў у майцы з надпісам “Рух “За Свабоду”. Майка была прызнаная атрыбутам несанкцыянаванай акцыі, бо яна нібыта забірала залішнюю ўвагу мінакоў, а слоган руху Аляксандра Мілінкевіча быў трактаваны міліцыянтамі за палітычны лёзунг.

Яраслаў Берніковіч, пазьней затрыманы за распаўсюджваньне дыскаў “Песьні Свабоды”