Берасьце: кожнае 5-е прадпрыемства камунальнай уласнасьці – стратнае

Радыё Свабода Паводле дадзеных Берасьцейскага гарадзкога аддзелу статыстыкі, колькасьць стратных прадпрыемстваў, заснавальнікамі якіх зьяўляюцца мясцовыя ўлады, істотна павялічылася.
З пачатку году яшчэ 175 берасьцейскіх прадпрыемстваў трапілі ў сьпіс стратных, а агулам сума стратаў дасягнула 24 мільярдаў рублёў.

Сярод самых праблемных суб''ектаў гаспадараньня вызначаюцца прадпрыемства "Берасьцеаблгаз" (больш за 2 мільярды рублёў стратаў), аўтобусны парк №1 (725 мільёнаў рублёў), тралейбусны парк (357 мільёнаў рублёў) і жыльлёва-рамонтна-эксплюатацыйнае ўпраўленьне гораду (234 мільёны рублёў).