“Сацыяльны марш” атрымае сваю сымболіку

Уладзімер Глод, Менск Мясцовыя ўлады ўжо трыццаці гарадоў і райцэнтраў Беларусі не далі дазволу на правядзеньне пікетаў, накіраваных супраць адмены сацыяльных ільгот.
Пра гэта сёньня паведаміў сакратар ЦК партыі камуністаў беларускай Валеры Ўхналёў на паседжаньні аргкамітэту па правядзеньні “Сацыяльнага маршу”. Гэту акцыю аб’яднаныя дэмакратычныя сілы плянуюць правесьці 30 верасьня.

Аргкамітэт маршу даручыў спэцыяльнай крэатыўнай групе падрыхтаваць “у найхутчэйшым часе” каляровы лягатып ды іншыя візуальныя атрыбуты акцыі пратэсту. На думку яе арганізатараў кідкія агітацыйныя сродкі дапамогуць зрабіць яе больш масавай.

• “Сацыяльны марш” пройдзе 30 верасьня, 12.06.2007